Casus belli (Ка́зус бэ́лі, літ.: выпадак вайны) — юрыдычны тэрмін рымскага права, які пазначае фармальны повад для аб’явы вайны. Шырока выкарыстоўваецца ў гістарыяграфіі, дзе таксама вызначаецца casus foederis, які прадугледжвае ўступ у вайну, зыходзячы з умоў саюзнага дагавора з адным з ваюючых бакоў.
Тэрмін быў вернуты ў шырокае выкарыстанне ў XVII – XVIII стагоддзях дзякуючы працам Гуга Гроцыя (1653) і Карнэліуса ван Бенкешука (1707) ў часы станаўлення дактрыны jus ad bellum (бел.: права вайны).